Зараз я жыву ў перыядзе, калі ўсё часцей шукаю сэнсы і разважаю, куды рухацца далей. Памятаю, яшчэ маладым, я быў на канферэнцыі WSD, дзе адзін са спікераў распавядаў пра каляндар жыцця (той самы даклад — вось ён). Тады я паставіўся да гэтай ідэі даволі лёгка. А цяпер, калі гляджу на закрашаныя квадраты, адчуванне зусім іншае. Гэта крыху палохае, але адначасова і моцна матывуе. Нібыта нехта спакойна і без эмоцый нагадвае: час ідзе, пара адкідваць лішняе і займацца сапраўды важным.

І яшчэ адна думка з гэтага дакладу трапіла ў мяне вельмі дакладна: я якраз у тым узросце, пра які там гаворыцца. Адчуванне такое, быццам стаіш на скрыжаванні: хочаш расці ў прафесіі, але таксама хочаш быць побач з дзецьмі і не прапусціць галоўнае. І пакуль не вельмі разумееш, як сумясціць гэтыя два вектары без пастаяннага пачуцця віны.

Мая невялікая мэта на гэты год простая. Менш працы, ніякіх фрылансаў, больш часу з сям’ёй. У мяне трое цудоўных дзяцей¹, і старэйшы ўжо амаль як дарослы. Хачу часцей выбірацца на прыроду, катацца на ровары, жыць, а не спальваць дні за маніторам, пастаянна націскаючы кнопкі і тушачы пажары на праектах. Гэта не пра радыкальны разварот жыцця. Гэта пра павольны, але асэнсаваны рух у бок таго, што сапраўды мае значэнне — і дома, і ў працы.

Каляндар жыцця простая, але вельмі моцная метафара. Калі разгарнуць жыццё на тыдні, атрымліваецца вялікая табліца, дзе кожны квадрат гэта адзін тыдзень. У такім выглядзе пачынаеш адчуваць маштаб, рытм і хуткасць часу. Ты бачыш не толькі тое, што ўжо пражыта, але і тое, што яшчэ наперадзе. І гэта, шчыра кажучы, цвярозіць.

Ніжэй інтэрактыўны каляндар. Увядзі сваю дату нараджэння і паглядзі, колькі тыдняў ужо за плячыма і колькі яшчэ наперадзе.

Пражыта: 1849 тыдняўНаперадзе: 2311 тыдняў
1990
1991
1992
1993
1994
1995
1996
1997
1998
1999
2000
2001
2002
2003
2004
2005
2006
2007
2008
2009
2010
2011
2012
2013
2014
2015
2016
2017
2018
2019
2020
2021
2022
2023
2024
2025
2026
2027
2028
2029
2030
2031
2032
2033
2034
2035
2036
2037
2038
2039
2040
2041
2042
2043
2044
2045
2046
2047
2048
2049
2050
2051
2052
2053
2054
2055
2056
2057
2058
2059
2060
2061
2062
2063
2064
2065
2066
2067
2068
2069

Навошта гэта?

  • Каб нагадаць сабе, што час абмежаваны рэсурс.
  • Каб не губляць месяцы і гады на інэрцыю.
  • Каб выбіраць важнае і бачыць свой прагрэс.
  • Каб вяртаць сабе адказнасць за штодзённыя рашэнні.

Як выкарыстоўваць

Выберы дату свайго нараджэння і, калі ўмоўна меркаваць жыццё да 90 гадоў, убачыш, колькі ўжо пражыта. Шмат гэта ці мала, кожны адчуе па-свойму. І не так важна, колькі дзён было ў тваім жыцці, як тое, колькі жыцця было ў тваіх днях. Каляндар не пра спешку. Ён пра яснасць.

¹Заўсёды нагадваюць, што самае галоўнае не на экране.